вторник, 9 декабря 2014 г.

Засілле вышыванак

Сучасная мужчынская кашуля з арнаментам
Не перастаю верыць у тое, што чым больш дарослымі мы становімся, тым больш разумнымі становімся. Да прыкладу, наш унутраны стан. Маё тонкае ўнутранае адчуванне кан'юктуры ў беларускай медыя-прасторы дазваляе сцвярджаць, што на тэме нацыянальнага арнаменту і вышыванак адбываюцца пэўныя спекуляцыі.
Інакш кажучы, усемагчымых вышыванак стала гэтак шмат, што, верагодна, хутка мы ўбачым адваротную рэакцыю грамадства. 
Мяркую, у нас гэта звязана з шэрагам акалічнасцяў, і верагоднасць прыходу "рускага міру" таксама сярод прычын. Доўгі час не даводзілася бачыць так шмат нацыянальнага пазітыўнага на экранах кампутараў і тэлевізараў. 
Але гэтага нацыянальнага пазітыўнага стала вельмі шмат. Прыйшоў час, калі тэма вышыванак ледзь балансуе паміж пазітыўным і тым, што задзяўбло.
Нацыянальны арнамент павінен таксама натуральна існаваць у нашым жыцці як і ранішні кубак кавы ці наведванне тэатра раз на месяц. Наляпіўшы арнамент на што-заўгодга мы не становімся больш нацыяльна свядомымі. Трэба "пракачваць" свае мазгі чытаннем нацыянальнай літаратуры  і знаёмствам з гісторыяй. Бо толькі праз беларускія стужкі наўрад ці мы збудуем нацыю асобаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Так, намаганне зроблена, але самім грамадствам яно ўспрынята выключна сімвалічна. У галовах нічога не адклалася. 
Падсумаванне:
Трэба стаць спакайней і кожнае новае публічнае з'яўленне арнаменту ў публічнай прасторы не апісваць у топавых навінах. Неабходна, каб арнамент стаў прыемным звыклым элементам нашага жыцця, а не яго раздражняльнікам.

Комментариев нет:

Отправить комментарий