четверг, 11 декабря 2014 г.

Стылёвы чацвер Нашай Нівы

twitter.com/trafimchuk

Раніца чацвярга пачалася надзвычай пазітыўна. Прагляд навінаў на сайце nn.by ператварыўся ў вялікую пацеху. Аказалася, у беларускамоўнай медыя-прасторы знайлішся адмыслоўцы, смеласць якіх праявілася не абы-ўчым, а ў тэме моды і стылю. Канцэнтрацыя маёй увагі была максімальнай. Гэтай раніцай уся краіна даведалася пра наяўнасць тутэйшых "селебрыціс". Аўтары не пабаяліся, і выкарысталі такі наватвор для беларускай мовы. Тым самым, таксама ўразілі чытача.
Вядома, у мяне, скромнага энтузіяста на глебе блогерства, з'явілася шмат пытанняў да аўтараў.
Па-першае, чаму нацыянальная платформа (Наша Ніва) стала месцам для выказвання суб'ектыўнага погляду малавядомага, ды яшчэ і ў вузкіх колах, журналіста на тэму моды і стылю?
Па-другое, чым кіраваліся ў напісанні артыкула? Які папярэдні досвед стаў базай для выбару герояў артыкула, абзываннем іх "селібрыціс"?
Па-трэцяе, гэта недаравальная дзёрзкасць.
Павінен заступіцца за герояў артыкула, бо яны ўжо вядомыя ў пэўным асяроддзі асобы, але дакладна не працавалі над тым, каб прыхільніца асабістага стылю Антона Раднянкова разбірала іх знешні выгляд.
Аўтарка скандальнай публікацыі пісала пра адказнасць публічных асобаў перад грамадскасцю, у тым ліку і пра "лук". Але, спяшаючыся апублікаваць "лакшэры артыкул пра селебрыціс", забылася скіраваць да аналізу ўласную працу.
Вынік усяго напісанага адзін: ахінаючыся ў манто свецкага рэпарцёра, варта памятаць пра адказнасць перад гэтым светам. Ну, а галоўнае, свет правільны выбіраць.

вторник, 9 декабря 2014 г.

Засілле вышыванак

Сучасная мужчынская кашуля з арнаментам
Не перастаю верыць у тое, што чым больш дарослымі мы становімся, тым больш разумнымі становімся. Да прыкладу, наш унутраны стан. Маё тонкае ўнутранае адчуванне кан'юктуры ў беларускай медыя-прасторы дазваляе сцвярджаць, што на тэме нацыянальнага арнаменту і вышыванак адбываюцца пэўныя спекуляцыі.
Інакш кажучы, усемагчымых вышыванак стала гэтак шмат, што, верагодна, хутка мы ўбачым адваротную рэакцыю грамадства. 
Мяркую, у нас гэта звязана з шэрагам акалічнасцяў, і верагоднасць прыходу "рускага міру" таксама сярод прычын. Доўгі час не даводзілася бачыць так шмат нацыянальнага пазітыўнага на экранах кампутараў і тэлевізараў. 
Але гэтага нацыянальнага пазітыўнага стала вельмі шмат. Прыйшоў час, калі тэма вышыванак ледзь балансуе паміж пазітыўным і тым, што задзяўбло.
Нацыянальны арнамент павінен таксама натуральна існаваць у нашым жыцці як і ранішні кубак кавы ці наведванне тэатра раз на месяц. Наляпіўшы арнамент на што-заўгодга мы не становімся больш нацыяльна свядомымі. Трэба "пракачваць" свае мазгі чытаннем нацыянальнай літаратуры  і знаёмствам з гісторыяй. Бо толькі праз беларускія стужкі наўрад ці мы збудуем нацыю асобаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Так, намаганне зроблена, але самім грамадствам яно ўспрынята выключна сімвалічна. У галовах нічога не адклалася. 
Падсумаванне:
Трэба стаць спакайней і кожнае новае публічнае з'яўленне арнаменту ў публічнай прасторы не апісваць у топавых навінах. Неабходна, каб арнамент стаў прыемным звыклым элементам нашага жыцця, а не яго раздражняльнікам.

четверг, 6 ноября 2014 г.

Пост захаплення. Вінцэнт ван Гог.

Не магу пахваліцца дакладным і сістэмным спасціжэннем мастацтва, яго набыткаў і мастацкай эрудыцяй увогуле. Як кажуць, уся справа ў капелюшы. А дакладней, у тым, што пад ім. У школе ўвага настаўнікаў была засяроджана на ўсім, але толькі не на грунтоўным вывучэнні гісторыі сусветнага і беларускага мастацтва і літаратуры. Чым далей у лес, тым больш я разумею, што вартасць ад мастацкай і літаратурнай эрудыцыі надзвычай важная для свядомага існавання ў віраванні лёсу. Гэта мне яшчэ пашанцавала, бо я навучаўся ў класе з музычным ухілам, займаўся скрыпкай, наведваў заняткі хору і музычнай літаратуры. А былі і проста вучні...

Зараз, калі гады навучання на філфаку ўжо за плячыма, мне даводзіцца самому складаць сабе адукацыйныя праграмы. Прызнаюся, яны вельмі спантанныя. Вядома, а як інакш?! Столькі яшчэ не прачытана, не спасцігнута, не прагледжана. Разам з тым, такая спантаннасць дазваляе аператыўна рэагаваць і разбірацца ў эпохах, стылях і напрамках. Самаадукацыя - вялікая справа, бо ніхто лепей за вас не ведае, што вам трэба для асабістага інтэлектуальнага ўзбагачэння.

У верасні я прачытаў Лісты Вінцэнта ван Гога да свайго брата Тэа.
Адразу адзначу, што гэта вельмі шчырае і нават інтымнае ліставанне. Ван Гог пражыў лёс непрызнанага майстра. Творца не дажыў да тых часоў, калі яго карціны прадаюцца з сусветных аўцыёнаў за мільёны даляраў. Але і жыў іншымі каштоўнасцямі, стала ўдакладняючы тэхніку і ўласнае майстэрства пісання.

9 цытат, якія я выпісаў у штодзённік з перапіскі В. Ван Гога:

1. Предпочитаю не говорить ничего, чем выражаться невнятно.

2. Когда у человека нет денег, его, само собой разумеется, ни во что не ставят.

3. Но с какой стати честному человеку предаваться отчаянию?..

4. Рыбаки знают, что шторм страшен, а море опасно, но не считают эти опасностидостаточным основанием для того, чтобы сидеть на берегу и бездельничать.

5. Как бы часто и глубоко я ни был несчастен, внутри меня всегда живет тихая, чистая гармония и музыка.

6. Есть только три основных цвета - красный, желтый и синий.

7. Долг художника - как можно глубже проникнуть в натуру и вложить в работу все свое умение, все чувство, чтобы сделать ее понятной другим.

8. Великое не создается порывом, а представляет собой цепь постепенно слагающихся малых дел.

9. Что такое рисование - это умение пробиться сквозь невидимую железную стену, которая стоит между тем что ты чувствуешь, и тем, что ты умеешь.

Усе вышэй прыведзеныя выразы належаць мастаку Вінцэнту ван Гогу.



Першы пост. Горад.

Апошні год вызначаны ў беларускай медыя- прасторы асаблівай і пільнай увагай да тэмы развіцця гарадской прасторы, аналізавання працэсаў, што адбываюцца ў Мінску. Але гэты аналіз адбываецца не ў плоскасці элементарнага захаплення ці суб'ектыўнай ганьбы. Усё гэта пачало набываць новы фармат. Новы для мінскай прасторы.


Напрыклад. Пляцоўка на чале з Аляксандрай Раманавай (kyky.org) дае магчымасць для развіцця рэстараннаму крытыку. Тамсама публікуюць артыкулы завязаныя на асобах, чые мысленне і выказванні даюць надзею, што "Беларусь жыве!".


Праект гарадскога сабакі (citydog.by), на чале з Ясяй Каралевіч, апавядае пра месцы, падзеі і прасторы ў горадзе, якія змяняюць горад, ствараюць новую візуалізацыю Мінска.


Еўрапейская кавярня ад "Новай Эўропы" дае магчымасць публічна абмеркаваць усе грамадскія працэсы, што адбываліся ці адбываюцца вакол нас у прызме агульнаэўрапескіх каштоўнасцяў.


Да чаго я гэта ўсё?..
Цешуся, што паўночнакарэйскі вірус паціху праходзіць, насельнікі пераўтвараюцца ў грамадзянааў, а кожныя вялікіявыходныя мы ўспамінаемз іроніяй пра нашых усходніх суседзяў. Значыць, у галовах нешта змяняецца.